БЕЛ Ł РУС

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю міністра разведкі Ірана

18.03.2026 / 13:28

Nashaniva.com

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац паведаміў, што ў ноч на 18 сакавіка ў Тэгеране быў забіты кіраўнік іранскай разведкі Ісмаіл Хаціб.

Хаціб узначальваў Міністэрства разведкі Ірана з 2021 года і ўваходзіў у найбліжэйшае кола вышэйшага кіраўніцтва краіны. Да гэтага ён займаў высокія пасады ў структурах бяспекі, судовай сістэме і апараце вярхоўнага лідара.

Пад яго кіраўніцтвам ведамства займалася як задушэннем унутранай апазіцыі, так і замежнымі аперацыямі супраць Ізраіля і краін Захаду.

Загінулы лічыўся адным з ключавых функцыянераў рэжыму і быў цесна звязаны з Маджтабам Хаменеі.

Раней ЗША абвясцілі ўзнагароду за яго галаву ў памеры 10 мільёнаў долараў. Афіцыйны Тэгеран пакуль не пракаментаваў гэтую заяву.

Учора стала вядома пра гібель ад ізраільскіх удараў сакратара Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані і кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж» генерал-маёра Галамрэзы Сулеймані

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула