БЕЛ Ł РУС

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу

18.03.2026 / 00:04

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі міліцыі, 47‑гадовы мужчына ў 2016 годзе адзначыў «падабайкай» матэрыял, які нібыта абражаў Аляксандра Лукашэнку. Цяпер, як высветлілася, ён праходзіць па крымінальнай справе.

Раней мужчына расказваў у сацсетках, што 5 сакавіка яго 46‑гадовую жонку выклікалі ў Следчы камітэт без афіцыйнай позвы. Паводле яго слоў, там на яе ціснулі і пагражалі праблемамі на працы, а таксама магчымымі наступствамі для прыёмных дзяцей.

Падчас праверкі ў жанчыны знайшлі падпіскі на рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», за што прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і пасадзілі ў ІЧУ.

Пасля гэтага мужчына запісаў некалькі відэа ў TikTok, дзе расказаў пра сітуацыю, і звярнуўся ў пракуратуру са скаргай на дзеянні следчых органаў.

Сілавікі пагражалі, што гэтая гісторыя не скончаная, і як выглядае, чалавеку сапраўды пагражае вялікая небяспека. У яго таксама знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі, за якія завялі крымінальную справу. 

Чытайце таксама:

Дзмітрый Семчанка расказаў пра размовы з Маркавым у 2020‑м і дэталі свайго пераследу

Як цяпер жыве Наталля Хершэ, якую адправілі ў калонію за сарваную з сілавіка балаклаву

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак

Каментары да артыкула