Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ
17 сакавіка памёр Каталікос-Патрыярх усяе Грузіі, архіепіскап Мцхецкі і Тбіліскі, мітрапаліт Піцундскі, Сухумскі і Абхазскі Ілія II, паведаміў тэлеканал «Мтавары архі». Яму было 93 гады.
Ілія ІІ. Фота: Wikimedia Commons
Каталікос-патрыярх Ілія II узначальваў Грузінскую праваслаўную царкву амаль паўстагоддзя, з 1977 года. Яго патрыяршаства стала самым працяглым у яе гісторыі.
У 2017 годзе частка паўнамоцтваў патрыярха была перададзена патрыяршаму месцаахоўніку мітрапаліту Шыа праз стан здароўя Іліі ІІ.
Гэтай ноччу іерарха шпіталізавалі ў Каўказскі медыцынскі цэнтр з масіўным страўнікава-кішэчным крывацёкам. Ён некалькі гадзін знаходзіўся ў рэанімацыі.