БЕЛ Ł РУС

Беларус спрабаваў увезці з Польшчы гашыш у бляшанках з-пад садавіны

17.03.2026 / 18:00

Nashaniva.com

Брэсцкія памежнікі за апошнія два тыдні спынілі дзве спробы ўвозу на тэрыторыю Беларусі наркотыкаў, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Скрыншот з відэа

Першы выпадак адбыўся 2 сакавіка ў пункце пропуску «Брэст». У аўтобусе «Познань — Мінск» з дапамогай службовага сабакі звярнулі ўвагу на грамадзяніна Беларусі, у якога ў багажы знайшлі рэчыва расліннага паходжання. Экспертыза паказала, што гэта гашыш.

Жыхар Маладзечна, які раней меў судзімасць за хуліганства, хаваў наркотык у бляшанках з-пад кансерваванай садавіны. Агульная яго маса складала каля 260 грамаў.

Супраць мужчыны завялі крымінальныя справы за незаконнае перамяшчэнне наркотыкаў праз мяжу і іх абарачэнне. Яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Другі выпадак адбыўся 15 сакавіка. Жыхар Віцебска, які ехаў аўтобусам «Варшава — Віцебск», спрабаваў увезці марыхуану. Яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Цяпер адносна яго праводзяцца следчыя дзеянні.

Чытайце таксама:

На мяжы з Польшчай затрымалі 317 кілаграмаў гашышу

У Бабруйску айчым уцягнуў непаўналетняга пасынка ў гандаль наркотыкамі. Абодва атрымалі вялізарныя тэрміны

За год у Беларусі ліквідавалі амаль 40 наркашопаў

Каментары да артыкула