БЕЛ Ł РУС

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?

15.03.2026 / 21:36

Nashaniva.com

За мінулы год кватэры ў дамах, пабудаваных пасля 2010 года, падаражэлі на 26%.

Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

За 2025 год было заключана 15,1 тысячы здзелак — гэта саступае рэкордным вынікам 2023—2024 гадоў. Пік пакупніцкай актыўнасці прыпаў на кастрычнік, калі зарэгістравалі 1 471 здзелку куплі-продажу, паведамляе БелТА.

«Сярэдні кошт квадратнага метра на другасным рынку павялічыўся на 23%. Пры гэтым найбольш актыўна даражэў сучасны жылы фонд (дамы, узведзеныя пасля 2010 года), дадаўшы ў цане 26%»,

— адзначыла Вераніка Салаўёва, начальнік упраўлення ацэнкі Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці.

Што будзе ў гэтым годзе, залежыць ад двух ключавых фактараў: дынамікі валютных курсаў і ўмоў крэдытавання. Вераніка Салаўёва прагназуе, што ў першым паўгоддзі нас чакае фаза асцярожнага ахаладжэння.

«Тэмпы продажаў як у першасным, так і ў другасным сектары пачнуць запавольвацца, што непазбежна прывядзе да стабілізацыі цэн. На другасным рынку гэты працэс падтрымаюць прадаўцы, гатовыя на саступкі дзеля аператыўнай здзелкі. Забудоўшчыкі ж, у сваю чаргу, будуць часцей звяртацца да акцыйных прапаноў і стрымліваць кошт квадратнага метра ў новых праектах».

Аднак разлічваць на абвал цэн не варта — значнага падзення не прадбачыцца. Прычым на новабудоўлі высокая цана пратрымаецца даўжэй, чым на другаснае жыллё — праз дэфіцыт кватэр з аптымальным спалучэннем цаны, плошчы, лакацыі і ўмоў праграм крэдытавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула