БЕЛ Ł РУС

Мінскі старшакласнік трымаў у гаражы тысячу вэйпаў на продаж

14.03.2026 / 16:11

Nashaniva.com

Прэс-служба МУС паведамляе, што 17‑гадовы школьнік з Мінска захоўваў у арандаваным гаражы нікаціназмяшчальныя вадкасці і камплектуючыя для электронных цыгарэт. Ён планаваў прадаваць іх у Мінску і Мінскім раёне.

Скрыншот з відэа

Падчас праверкі ў памяшканні знайшлі і канфіскавалі больш за тысячу ёмістасцяў з вадкасцямі, каля 700 розных камплектуючых, а таксама аднаразовыя сістэмы для курэння.

Увесь гэты тавар вучань 11‑га класа набыў праз месенджар.

На падлетка склалі адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае вялікі штраф і канфіскацыя ўсяго тавару.

Чытайце таксама:

14‑гадовы школьнік аказаўся ў бальніцы пасля таго, як пакурыў вэйп

Мінчанін хацеў прадаць парагенератары, але 15‑гадовы пакупнік бясплатна забраў тавар і ўцёк

Навукоўцы даказалі, што кожны прадукт з нікацінам забівае сэрца — навамодныя паўчы і вэйпы таксама

Курэнне вэйпу можа выклікаць карыес

Каментары да артыкула