БЕЛ Ł РУС

Учора ўвечары ў цэнтры Мінска знікла электрычнасць

14.03.2026 / 14:09

Nashaniva.com

Учора каля 9‑й вечара ў цэнтры сталіцы раптам знікла электрычнасць: сацсеткі напоўніліся цёмнымі фатаграфіямі відаў з вокнаў. У Мінэнерга патлумачылі прычыну.

Фота: Мінэнерга

«Увечары, каля 21:00, у цэнтральнай частцы горада было зафіксавана парушэнне электразабеспячэння ў раёне вуліц Няміга, Ракаўская, Раманаўская Слабада і праспекта Пераможцаў.

Сітуацыю ўзялі пад кантроль спецыялісты філіяла «Мінскія кабельныя сеткі». На месца неадкладна выехалі тры аварыйна-аднаўленчыя брыгады.

Падчас аператыўных работ была выяўлена прычына адключэння — пашкоджанне кабельнай лініі 10 кВ.

Па стане на 21:57 электразабеспячэнне было поўнасцю адноўлена».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула