У Брэсцкай вобласці ўжо пачаліся лясныя пажары
На свежым касмічным здымку добра заўважныя шлейфы ад пажараў у Брэсцкай вобласці, заўважыла выданне «Флагшток».
На працягу апошніх пяці дзён не спыняецца пажар у заказніку «Спораўскі», буйныя пажары таксама фіксуюцца ў экасістэмах Кобрынскага і Лунінецкага раёнаў.
Аднак на гэты момант ні ў адным з раёнаў Беларусі не ўстаноўленыя абмежаванні і забароны на наведванне лясоў.
Гомельская вобласць яшчэ захоўвае вільготнасць ад снегу, які толькі растае, таму там буйных пажараў не фіксуецца.
Чытайце таксама:
У 16 раёнах зафіксаваныя падтапленні