БЕЛ Ł РУС

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў

13.03.2026 / 16:41

Nashaniva.com

Днямі ў Threads заклікалі падтрымаць кавярню Café Bonjour, якая можа закрыцца праз фінансавыя праблемы. А сёння ў акаўнце кавярні напісалі пра наступствы таго закліку — аказалася, цяпер яна не дае рады з плынню наведвальнікаў.

Фота: скрын з відэа cafe.bonjour / Instagram

Пост пра кавярню француза Себасцьяна з’явіўся ў Threads 11 сакавіка. Мінчанка заклікала ратаваць кавярню:

«Гэта мілая кавярня француза Себасцьяна пад назвай Bonjour. Ён амаль год спрабуе праіснаваць, але кажа, што цяпер ледзь трымаецца. Калі ласка, падтрымайце хлопцаў, у іх вельмі смачныя круасаны, кава і панакота!»

Пост мінчанкі набраў амаль 17 тысяч лайкаў, а таксама сотні каментароў. Меркаванні людзей падзяляліся: адныя заклікалі да салідарнасці, другія абураліся завысокімі цэнамі. Усё ж міндальны круасан за 8,5 рублёў і шакаладная булачка за 9 рублёў — цэны, вышэйшыя за сярэднія.

Фота: Яндэкс Мапы

Фота: Яндэкс Мапы

12 сакавіка ўласнікі кавярні падзякавалі за падтрымку, а 13‑га намякнулі — беларуская салідарнасць аказалася такой моцнай, што даваць ёй рады няпроста:

«Дзякуй за вашу неверагодную цікавасць да Café Bonjour. З учарашняга дня вы практычна цалкам раскупілі ўсе нашы запасы, і цяпер мы працуем у вельмі напружаным рэжыме. Калі можаце, пастарайцеся не прыходзіць у надта вялікай колькасці сёння ўдзень і ў гэтыя выхадныя, каб мы маглі добра абслужыць усіх».

Фота: Яндэкс Мапы

Фота: Яндэкс Мапы

Каментатары паставіліся да закліку сядзець дома з гумарам — маўляў, вызначыцеся, патрэбныя вам кліенты ці не.

Чытайце таксама:

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі

Вядучы АНТ, які праславіўся мемам пра асу ў кадры, расказаў, што было пасля таго відэа

Каментары да артыкула