БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў, што задача дасягнення міру стаіць вышэй за яго асабістае стаўленне да Пуціна

12.03.2026 / 11:49

Nashaniva.com

«Мір — гэта не эмацыйная рэч. Нянавісць — гэта эмоцыі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

Уладзімір Зяленскі заявіў, што задача дасягнення міру стаіць вышэй за эмоцыі і яго асабістае стаўленне да Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю Politico.

«Не, ніхто, ніхто не кажа, што хто-небудзь будзе сябраваць адзін з адным. Ніякай дружбы. Ён (прэзідэнт Уладзімір Пуцін) спрабаваў акупаваць нас. Мы адказалі, і ён страціў шмат вайскоўцаў. Таму такое стаўленне зразумелае, але нам патрэбны мір. Мір — гэта не эмацыйная рэч. Нянавісць — гэта эмоцыі. Справа не ў асабістым стаўленні. Справа не ў асобах», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама дадаў, што мірны дагавор ніяк не звязаны з асабістымі адносінамі з кіраўнікамі дзяржаў, бо гэта канкрэтны дакумент, які «дасць людзям магчымасць жыць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула