Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні калегіі МЗС заявіў, што, нягледзячы на санкцыйны ціск з боку Еўропы, Беларусь не павінна адмаўляцца ад еўрапейскага рынку.
Аляксандр Турчын. Фота: прэс-служба ўрада
На думку Аляксандра Турчына, беларуская прадукцыя застаецца надалей запатрабаванай на Захадзе, а заходні бізнэс нібыта незадаволены рашэннямі еўрапейскіх структур і зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю. Таму ён заклікаў дыпламатаў працягваць развіваць кантакты і выкарыстоўваць любыя магчымасці для супрацоўніцтва.
Таксама Турчын даручыў МЗС настойліва даносіць да еўрапейскіх партнёраў пазіцыю Мінска пра тое, што санкцыйная палітыка з’яўляецца тупіковай, выкарыстоўваючы альтэрнатыўныя палітычныя ідэі, якія з’яўляюцца ў Еўрасаюзе.
Паводле даных Еўрастата, гандаль паміж Беларуссю і ЕС істотна скараціўся пасля ўвядзення санкцый за падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны. Закупкі Беларусі ў ЕС з 2021 года зменшыліся ўдвая, а экспарт беларускіх тавараў у краіны ЕС — больш чым у 3,5 разы.
Чытайце таксама:
На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму
«Часам хочацца напіцца, каб галава круцілася». Турчын прынёс Лукашэнку на нараду бляшанку снюсу