БЕЛ Ł РУС

Украіна страціла аднаго з самых дасведчаных вайсковых лётчыкаў

9.03.2026 / 17:27

Nashaniva.com

9 сакавіка 2026 года на ўсходнім кірунку баявых дзеянняў загінуў палкоўнік Аляксандр Доўгач — камандзір 39‑й брыгады тактычнай авіяцыі, Герой Украіны, паведаміла прэс-служба Паветраных сіл Украіны.

Аляксандр Доўгач

Як паведамляецца, Доўгач загінуў удзень падчас выканання баявога задання ва ўмовах значнай перавагі варожай авіяцыі і моцнага супрацьдзеяння сістэм супрацьпаветранай абароны супраціўніка. Пілот выканаў сваю місію, але загінуў.

Аляксандр Доўгач быў вельмі дасведчаным баявым лётчыкам і камандзірам. З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання брыгада пад яго кіраўніцтвам наносіла дакладныя ўдары па пазіцыях праціўніка.

За час службы ён здзейсніў сотні баявых вылетаў. Падчас іх ён знішчаў пункты кіравання, тэхніку і сродкі сувязі супраціўніка, забяспечваў прыкрыццё ўдарнай і бамбавальнай авіяцыі, а таксама знішчаў варожыя беспілотнікі і ракеты. Доўгач удзельнічаў у баях за Кіеўскую, Харкаўскую і Херсонскую вобласці, а таксама за востраў Змяіны. У верасні 2025 года пілоту было прысвоена званне Героя Украіны.

Абставіны гібелі Аляксандра Доўгача цяпер высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр

Камандуючы Нацгвардыяй Украіны: Мы можам ваяваць яшчэ некалькі гадоў

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў

Расіяне за дзень страцілі два самалёты

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме

Каментары да артыкула