БЕЛ Ł РУС

У Беларусі заўважылі першыя падснежнікі ФОТАФАКТ

8.03.2026 / 17:43

Nashaniva.com

У Беларусі да 8 сакавіка з’явіўся відавочны знак прыходу вясны — распусціліся падснежнікі. Іх заўважылі дзякуючы цёпламу і сонечнаму надвор’ю, якое ўсталявалася ў краіне, піша Times.by.

Фота: Times.by

У Мінскай вобласці кветкі пад назвай галантусы, або падснежнікі, толькі пачынаюць прабівацца з-пад зямлі, а ў Брэсцкай вобласці некаторыя ўжо распусціліся. 

У дзікай прыродзе ў Беларусі галантусы сустракаюцца вельмі рэдка. Часцей іх можна ўбачыць на клумбах або ў садах. Гэта непатрабавальная расліна, якая размнажаецца як насеннем, так і цыбулінамі.

Чытайце таксама:

На наступным тыдні будзе далей цяплець

У Беларусь вярнуўся першы бусел ФОТАФАКТ

У Мінску заўважылі першага шпака ФОТАФАКТ

У Беларусь вярнуліся першыя журавы

Каментары да артыкула