БЕЛ Ł РУС

Рыжанкоў абмеркаваў з міністрам замежных спраў Азербайджана сітуацыю на Блізкім Усходзе і ўдар Ірана па Нахічэвані

6.03.2026 / 12:23

Nashaniva.com

Тэлефонная размова з Джэйхунам Байрамавым адбылася па ініцыятыве беларускага боку, паведамляе МЗС.

Максім Рыжанкоў. Фота: Alexander Nemenov Pool Photo via AP

Паведамляецца, што кіраўнік МЗС Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам у Нахічэвані выказаў занепакоенасць эскалацыяй на Блізкім Усходзе, адзначыўшы высокія рызыкі далейшага пашырэння канфлікту і ўцягвання ў яго трэціх краін.

Ён выказаў словы шчырай падтрымкі кіраўніцтву Азербайджана і дружалюбнаму азербайджанскаму народу.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Азербайджана, у сваю чаргу, праінфармаваў пра развіццё сітуацыі ў рэгіёне, наступствы атакі беспілотнікаў і прынятыя дзеянні азербайджанскага боку.

Учора МЗС Азербайджана заявіла, што Іран накіраваў чатыры беспілотнікі на Нахічэвань. Сярод цэляў аказалася школа, па якой беспілотнік спрабаваў нанесці ўдар падчас заняткаў. Па афіцыйнай інфармацыі, удар па будынку не адбыўся: апарат упаў і выбухнуў непасрэдна паблізу школы.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў назваў здарэнне тэрарыстычным актам і даручыў вайскоўцам быць гатовымі да адказу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула