БЕЛ Ł РУС

У Мінск збіраецца прыехаць прэзідэнт Ганы

5.03.2026 / 00:20

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў абмеркаваў у Гане падрыхтоўку будучага візіту прэзідэнта гэтай краіны Джона Драмані Махамы ў Беларусь. Перамовы ён правёў са сваім ганскім калегам Самуэлем Акудзета Аблаквам, паведамляе прэс-служба МЗС.

Максім Рыжанкоў (злева) са сваім ганскім калегам Самуэлем Акудзета Аблаквам. Фота: Фото: mfa.gov.by

За дзень да таго Рыжанкоў перадаў Махаме запрашэнне ад Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь. Прэзідэнт Ганы прыняў запрашэнне і прапанаваў узгадніць даты візіту праз дыпламатычныя каналы. Ён таксама перадаў у адказ добрыя зычэнні Лукашэнку і згадаў пра сваю неафіцыйную паездку ў Беларусь у 2024 годзе.

Бакі абмеркавалі праграму візіту і пералік міжнародных дакументаў, якія плануецца падпісаць. Сярод іх — пагадненні пра бязвізавыя паездкі з дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, экспартныя крэдыты, стварэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама іншыя дамоўленасці.

Пацверджаны намер развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай сферы, сельскай гаспадарцы, барацьбе з тэрарызмам і адукацыйных праграмах. Абмяркоўвалася таксама правядзенне ў Мінску бізнэс– і інвестыцыйнага форуму з удзелам прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін.

Чытайце таксама:

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску

Рыжанкоў спадзяецца на хуткае аднаўленне адносін з Польшчай, але не з Літвой

Каментары да артыкула