БЕЛ Ł РУС

Праз збой, які закрануў электразарадкі, узніклі праблемы з набыццём квіткоў на аўтобусы

4.03.2026 / 19:59

Nashaniva.com

Кампанія Infobus паведаміла, што пошук і купля квіткоў у яе часова недаступныя, піша Devby.io.

«Вымушаныя паведаміць, што паводле інфармацыі ад кампаніі МТС, у выніку аварыйнай сітуацыі на абсталяванні воблачнай платформы Huawei адбыўся часовы збой у працы сэрвісу INFOBUS.BY», — гаворыцца ў пасце перавозчыка ў сацсетках.

Спецыялісты ўжо ўсё рамантуюць.

«Паколькі няма сувязі з серверам BY, продажы на еўрапейскім сайце ўсіх рэйсаў, звязаных з РБ, адключаныя», — патлумачыла кампанія на пытанне аб тым, ці можна купіць квіткі з дамена eu.

Збой, які закрануў сетку станцый сілкавання Malanka, доўжыцца ўжо шмат гадзін.

«З ночы не магу купіць квіток праз «Інфабус». Цяпер прыйдзецца ехаць на аўтавакзал і стаяць у чарзе», — напісаў адзін з чытачоў tochka.by.

Чытайце таксама:

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka

У Беларусі істотна павялічаць колькасць станцый для зарадкі электракараў

Буйная сетка зарадных станцый запусціла ШІ-тарыфы для электракараў

Здаць сакавіцкія квіткі на Дубай або з Дубая можна будзе без штрафу

Каментары да артыкула