БЕЛ Ł РУС

У Гродне перавярнуўся катафалк, на дарогу выпала труна

4.03.2026 / 12:20

Nashaniva.com

Сёння раніцай у Гродне адбылася аварыя, якая шакавала відавочцаў. Каля гандлёвага цэнтра Triniti сутыкнуліся катафалк, легкавік і грузавы МАЗ, які чысціў вуліцы.

Паводле слоў сведак, легкавік і катафалк спрабавалі праехаць кальцо напрасткі, парушаючы правілы, і ў гэты момант у іх урэзаўся грузавік, які рухаўся па крузе.

«Грузавік заехаў у катафалк, той перакуліўся, а труна на дарозе апынулася. Гляджу — вечка адкрылася. А легкавы аўтамабіль — з пашкоджаным перадам», — распавёў падрабязнасці аварыі чытач партала «АўтаГродна».

Удар быў такой сілы, што катафалк перакуліўся на бок. З машыны на асфальт выпала труна, у якой ад удару адчынілася накрыўка. Ці быў там нябожчык, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула