БЕЛ Ł РУС

Учарашні чартарны рэйс Мінск — Салала вяртаецца ў Мінск

3.03.2026 / 18:26

Nashaniva.com

З-за ўвядзення абмежаванняў на палёты ў паветранай прасторы самалёт быў вымушаны прызямліцца на запасным аэрадроме ў Маскаце — сталіцы Амана. Паведамленне пра абмежаванні авіякампанія атрымала ў той момант, калі борт з пасажырамі ўжо набліжаўся да Салалы — другога па велічыні горада Амана, паведаміла авіякампанія «Белавія».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Па ўзгадненні з авіяперавозчыкам турыстычны аператар, які з’яўляецца заказчыкам рэйса, прыняў рашэнне вярнуць самалёт у Мінск дзеля гарантавання бяспекі пасажыраў. З Маската борт вылецеў назад у Беларусь.

Турыстам, якія цяпер знаходзяцца ў Салале, арганізавана пражыванне і харчаванне. Вывазны рэйс плануецца на 4 сакавіка 2026 года.

Чытайце таксама:

«Басейны закрытыя, на пляжы рэкамендуюць не хадзіць». Што кажуць турысты ў ААЭ і Катары

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск

«Белавія» адмяніла рэйс у Тэль-Авіў. А ў Доху адправяць пусты самалёт, які забярэ беларускіх турыстаў

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

«Белавія» адмяніла заўтрашні рэйс у Тэль-Авіў

Каментары да артыкула