БЕЛ Ł РУС

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую паўторна арыштавалі ў дзень вызвалення, будуць судзіць па новых крыміналках

3.03.2026 / 18:08

Nashaniva.com

Як паведамляе Dissidentby, жанчыну вінавацяць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, шкодных для нацыянальнай бяспекі). Агулам Алене налічылі 8 эпізодаў. У чым канкрэтна абвінавачваюць палітзняволеную, пакуль невядома. 

Алена Маліноўская. Фота: spring96.org

Раней Алену Маліноўскую не вызвалілі пасля 4 гадоў зняволення, супраць яе завялі новую справу. 31 жніўня 2025 года жанчына павінна была выйсці на волю, аднак замест гэтага яе проста з калоніі перавезлі пад варту ў Мінск.

Алена Маліноўская была асуджаная ў 2022 годзе разам з Ліліяй Ананян і Анатолем Латушкам, стрыечным братам палітыка Паўла Латушкі. Ёй прызначылі 4 гады пазбаўлення волі за «хуліганства» і «здзек з дзяржаўных сімвалаў» — за малюнкі герба «Пагоня» і спалены сцяг.

Чытайце таксама:

Палітзняволеную, якую судзілі з братам Латушкі, не выпусцілі па заканчэнні тэрміну. Завялі новую крыміналку

Вікторыя Кульша: Рэчыцкая калонія — гэта пекла

Што стала вядома пра справу Анжалікі Мельнікавай за год пасля яе знікнення

Каментары да артыкула