БЕЛ Ł РУС

У выніку атрыманых раненняў памерла жонка аяталы Алі Хаменеі

2.03.2026 / 16:30

Nashaniva.com

Памерла жонка аяталы Алі Хаменеі Мансурэ Хаджастэ Багерзадэ, паведамляе агенцтва Sabereen News. Гэта адбылося ў выніку атрыманых ёй раненняў.

Мансурэ Хаджастэ Багерзадэ. Фота: Buzzweekly.co.uk

Мансурэ Хаджастэ Багерзадэ нарадзілася ў 1947 годзе ў рэлігійнай персідскай сям’і ў горадзе Мешхед. Яе бацька, Махамад Эсмаіл Хаджастэ Багерзадэ, быў вядомым прадпрымальнікам у Мешхедзе. Брат жанчыны, Хасан Хаджастэ Багерзадэ, раней займаў пасаду намесніка кіраўніка дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Ірана.

З будучым мужам Мансурэ пазнаёмілася ў 1964 годзе на прыватнай цырымоніі. Праз год яны пажаніліся.

У сям’і нарадзілася шасцёра дзяцей — чатыры сыны і дзве дачкі.

Вярхоўны лідар Ірана загінуў падчас аперацыі ЗША і Ізраіля 28 лютага. Развітанне з ім адбылося сёння.

Чытайце таксама:

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі

Пуцін назваў забойства Хаменеі цынічным парушэннем усіх нормаў маралі і права. Лукашэнка маўчыць

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Каментары да артыкула