У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў
Кватэра ў блакаваным жылым доме ў аграгарадку Азяраны Рагачоўскага раёна аказалася настолькі нікому не патрэбная, што была прададзена на аўкцыёне фактычна за базавую велічыню, паведамляе пра «ўдалыя таргі» Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
Галоўная плошча Азяран з будынкам сельсавета. Здымак ілюстрацыйны. Фота: rogachev.gov.by
Аб’ект знаходзіўся ў спісе лотаў з 2025 года і прайшоў усе этапы паніжэння цаны. У выніку яго выставілі на таргі па цане, роўнай базавай велічыні.
26 лютага 2026 года адбыўся аўкцыён, падчас якога пакупнік зрабіў крок у 5%. З улікам гэтага выніковы кошт склаў 47 рублёў — базавая велічыня плюс крок таргоў.
Падрабязнасцяў, што гэта за кватэра і чаму яна была настолькі незапатрабаваная, Дзяржкаммаёмасці не паведамляе.
Чытайце таксама:
У Чачэрску зноў выставілі на аўкцыён старадаўнюю сядзібу
Зямлю ксяндза Акалатовіча не змаглі прадаць праз аўкцыён
У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр