Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна
Выданне Le Monde апублікавала падрабязнасці гісторыі 36‑гадовай ураджэнкі Беларусі Карыны Шуляк, якая была апошняй спадарожніцай і галоўнай спадкаемцай амерыканскага сэксуальнага злачынцы-мільярдэра Джэфры Эпштэйна. Нягледзячы на тое, што Эпштэйн завяшчаў ёй практычна ўсю сваю маёмасць, атрымаць грошы ёй не ўдасца.
Джэфры Эпштэйн з Карынай Шуляк
Карына Шуляк была апошнім чалавекам, з якім Эпштэйн размаўляў па тэлефоне незадоўга да самагубства ў турме 10 жніўня 2019 года.
Яна была для яго адначасова палюбоўніцай, менеджаркай і ўтрыманкай. Яна значыцца галоўнай бенефіцыянткай у завяшчанні, якое ён напісаў у сваёй камеры перад смерцю.
Згодна з гэтым дакументам, Шуляк павінна была атрымаць у спадчыну 100 мільёнаў даляраў і маёмасць Эпштэйна: яго асабняк на Манхэтэне, яго кватэру ў Парыжы, яго прыватныя астравы, яго ранча ў Нью-Мексіка, а таксама пярсцёнак у 32 караты, набыты за 1,2 мільёна долараў.
Нягледзячы на гэтую шчодрую спадчыну, 36‑гадовая жанчына, якая зараз жыве ў Нью-Ёрку, не ўбачыць ні капейкі, паколькі амерыканскія і французскія ўлады вырашылі замарозіць маёмасць, каб накіраваць яе ў фонд кампенсацыі ахвярам.
Чытайце таксама:
«А што Эпштэйн? Можна падумаць, што ты б адмовілася». Боты ўсталі на абарону Карыны Шуляк
Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?
Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну