БЕЛ Ł РУС

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам

24.02.2026 / 13:15

Nashaniva.com

Румынія часова прыпыніла выдачу шэнгенскіх і нацыянальных віз — пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце пасольства краіны ў Мінску. З 1 лютага консульскі аддзел закрыты, калі яго праца адновіцца — пакуль невядома.

Фота: Lookby.media

Румынія ўвайшла ў Шэнгенскую зону крыху менш за два гады таму, у сакавіку 2024 года. З красавіка таго ж года консульства пачало прымаць заяўкі на турыстычныя візы. Навіна аб гэтым парадавала беларусаў, аднак даволі хутка высветлілася, што дыпламатычная місія не збіралася праяўляць шчодрасць: месцы для запісу з'яўляюцца рэдка, патрабаванняў шмат, тэрміны віз кароткія, верагоднасць адмаўлення вельмі высокая.

Да 2026 года сітуацыя амаль не змянілася. Экспертны канал «Візавы крот» у студзені паставіў румынскае пасольства на апошняе месца ў рэйтынгу лаяльнасці да жадаючых атрымаць візу — разам з балгарскім, піша Onliner.by.

Што Балгарыя робіць у «шэнгене», не зразумела. Яны прыдумляюць свае правілы, палохаюць турыстаў ануляцыяй візы, прыкладаюць максімум намаганняў, каб распужаць астатніх заяўнікаў, асабліва ў несезон. З румынамі сітуацыя прыкладна такая ж, толькі да іх яшчэ і не запісацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула