БЕЛ Ł РУС

У мінскім ГЦ, дзе нядаўна закрыўся гіпермаркет, адкрыюць гіпердыскаўнтар

23.02.2026 / 21:56

Nashaniva.com

У мінскім гандлёвым цэнтры DiaMond City, дзе нядаўна закрыўся гіпермаркет «Гіпа», з’явіцца новая крама ў фармаце гіпердыскаўнтара. Як высветліла выданне Blizko.by, на яго месцы адкрыецца «Маяк».

«Гіпа» працаваў у гэтым ГЦ з ліпеня 2018 года і займаў больш за 6 тысяч квадратных метраў. Крама закрылася 13 лютага 2026 года пасля амаль сямі гадоў працы. Пасля гэтага ў сеціве з’явілася шмат чутак пра тое, хто зойме вызваленую плошчу.

Інфармацыя пра новага арандатара стала вядомая дзякуючы вакансіям, размешчаным на сайтах па пошуку працы. У аб’явах пазначана, што сетка «Капеечка», «Маяк», «Дабраном» набірае супрацоўнікаў у новы магазін «Маяк» у ГЦ DiaMond City.

Патрабуюцца грузчыкі, таваразнаўцы, кантралёры-касіры, мерчандайзеры, адміністратар гандлёвай залы і іншыя работнікі.

Паводле інфармацыі, атрыманай на гарачай лініі кампаніі «Дабраном», адкрыццё крамы плануецца прыкладна ў маі 2026 года. У некаторых крыніцах адзначаецца, што гэта будзе фармат гіпермаркета.

«Маяк» — гэта гіпердыскаўнтар, які развівае кампанія «Дабраном». Сетка пазіцыянуе сябе як канкурэнт іншых гіпердыскаўнтараў. У Мінску першая крама «Маяк» адкрылася ў жніўні 2021 года, а цяпер у сталіцы працуе ўжо каля двух дзясяткаў такіх аб’ектаў, усяго па краіне — больш за 150.

Фармальна DiaMond City знаходзіцца не ў межах Мінска, а на тэрыторыі Шчомысліцкага сельсавета за МКАД, насупраць раёна Малінаўка-6. Аднак многія ўспрымаюць яго як гарадскі гандлёвы цэнтр, хоць без аўтамабіля дабірацца туды нязручна.

Чытайце таксама:

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»

У Мінску зноў выстраілася чарга. Гэтым разам па вустрыцы ФОТЫ

У Мазыры ў будынку царквы адкрыўся расійскі дыскаўнтар «Доброцен»

Дзмітрый Баскаў заходзіць на рынак рытэйлу

Каментары да артыкула