На МКАД пачалі рэканструкцыю аднаго з мастоў
На Мінскай кальцавой аўтадарозе пачалася рэканструкцыя моста ў раёне Ліпкоўскага праезду. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
У сувязі з рамонтнымі работамі з 20 лютага на гэтым участку МКАД колькасць палос у абодвух напрамках зменшылі з трох да дзвюх. Акрамя таго, рух усіх відаў транспарту пад мостам цалкам абмежаваны.
Таксама ў 2026 годзе плануецца пачаць будаўніцтва новага моста, які злучыць мікрараён Каменная Горка і гандлёвы дом «Ждановічы». Раней паведамлялася і пра планы ўзвесці пешаходны мост паміж Лошыцай і Серабранкай.
Чытайце таксама:
У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай
Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?