БЕЛ Ł РУС

Да рэзідэнцыі Трампа спрабаваў прарвацца мужчына са стрэльбай. Яго застрэлілі

22.02.2026 / 18:54

Nashaniva.com

Мужчына ва ўзросце каля 20 гадоў быў застрэлены пасля таго, як ён, як сцвярджаецца, парушыў ахоўны перыметр маёнтка прэзідэнта Дональда Трампа Мар-а-Лага ў Палм-Біч (штат Фларыда), паведаміла Сакрэтная служба ЗША.

Маёнтак Дональда Трампа Мар-а-Лага. Фота: AP Photo/Steve Helber, File

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю каля 1:30 ночы, калі падазраваны здзейсніў «несанкцыянаванае пранікненне» на тэрыторыю ўладання, перадае Fox News.

Мужчына пры сабе меў прадмет, падобны да стрэльбы, і каністру з палівам.

Агенты і памочнік шэрыфа акругі Палм-Біч уступілі ў супрацьстаянне з мужчынам. У выніку таго застрэлілі.

Што хацеў зрабіць той мужчына ў рэзідэнцыі Трампа, невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула