БЕЛ Ł РУС

З жорсткай калоніі ў Зарэччы вызвалілася палітзняволеная СЕО-менеджарка Настасся Пакаташкіна

22.02.2026 / 12:51

Nashaniva.com

Дзяўчыну асудзілі за данат, але паколькі яна калісьці трапляла па непалітычным артыкуле, то яе адправілі да рэцыдывістак.

Настасся Пакаташкіна

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенай Настассі Пакаташкінай, якая адбывала тэрмін у калоніі №24 у Зарэччы ў Рэчыцкім раёне.

Пакаташкіна была арыштаваная ў красавіку 2023 года. Ёй прысудзілі тры гады калоніі за данаты.

Аднак паколькі ў пачатку 2010‑х Настассю прыцягвалі па наркатычным артыкуле (ч.1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса), яе адправілі ў калонію для тых, хто паўторна трапіў за краты.

Па інфармацыі праваабаронцаў, у калоніі ў Зарэччы застаюцца палітзняволеныя Алена Лазарчык і Вольга Маёрава. Яны абедзве былі дадаткова асуджаныя за «непадпарадкаванне адміністрацыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула