БЕЛ Ł РУС

У Лунінецкім раёне кіроўца насмерць збіў пешахода

21.02.2026 / 22:17

Nashaniva.com

21 лютага каля 20‑й гадзіны вечара ў Лунінецкім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінуў пешаход.

43‑гадовы жыхар Баранавіч кіраваў аўтамабілем Volkswagen і рухаўся па аўтадарозе Р-13 «Клецк — Сіняўка — Ганцавічы — Лунінец» у кірунку ад аграгарадка Бастынь да Ганцавіч.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на 95‑м кіламетры дарогі ён наехаў на 41‑гадовага жыхара Бастыні, які ішоў па праезнай частцы ў тым жа кірунку.

Паведамляецца, што пешаход не меў на сабе святлоадбівальных элементаў. У выніку наезду мужчына загінуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула