Трамп павысіў глабальныя тарыфы з 10% да 15%
20 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, даведаўшыся, што Вярхоўны суд ЗША прызнаў многія раней уведзеныя ім мытныя тарыфы супраць розных краін неканстытуцыйнымі і адмяніў іх, заявіў пра ўвядзенне глабальных тарыфаў памерам 10% на ўвесь імпарт. Але на гэтым не спыніўся.
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
«На падставе грунтоўнага, дэталёвага і поўнага разгляду недарэчнага, дрэнна напісанага і надзвычай антыамерыканскага рашэння па тарыфах, вынесенага ўчора Вярхоўным судом Злучаных Штатаў пасля шматмесячных разважанняў, дазвольце гэтай заяве служыць пацвярджэннем таго, што
я, як прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі, з гэтага часу павышаю 10‑працэнтны сусветны тарыф для краін, многія з якіх дзесяцігоддзямі «абдзіралі» ЗША без адплаты (пакуль не з'явіўся я!), да цалкам дазволенага і юрыдычна праверанага ўзроўню ў 15%.
На працягу наступных некалькіх месяцаў адміністрацыя Трампа вызначыць і ўвядзе новыя юрыдычна дапушчальныя тарыфы, якія працягнуць наш надзвычай паспяховы працэс. Зробім Амерыку зноў вялікай — вялікай як ніколі раней!!!», — напісаў Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
Чытайце таксама:
Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне аб адмене большасці тарыфаў, уведзеных Дональдам Трампам
Трамп назваў ганьбай рашэнне «гэтых чортавых судоў»
Трамп дадаў яшчэ 10% тарыфаў на ўвесь імпарт пасля прызнання ранейшых мытаў незаконнымі