БЕЛ Ł РУС

У Абхазіі беларуску абаранілі ад хатняга гвалту

20.02.2026 / 23:16

Nashaniva.com

У Абхазіі 30‑гадовая грамадзянка Беларусі Ганна Гаева звярнулася па дапамогу ў мясцовае МУС праз валанцёраў. Жанчына паведаміла пра жорсткае абыходжанне з ёй з боку мужа — жыхара Абхазіі, піша Tochka.by.

Фота: МУС Абхазіі

Паводле слоў беларускі, мужчына пагражаў ёй, адабраў тэлефон і дакументы — пасведчанне аб шлюбе і нараджэнні дзяцей — а таксама заблакаваў доступ у кватэру, дзе засталіся ўсе асабістыя рэчы. У выніку Ганна разам з двума малымі дзецьмі (трох і чатырох гадоў) апынулася фактычна на вуліцы без сродкаў да існавання.

Супрацоўнікі абхазскай міліцыі правялі праверку па факце звароту. Яны паведамілі, што былі апытаныя абодва бакі канфлікту і прымаюцца меры для вяртання жанчыне дакументаў, забеспячэння ёй доступу да жылля і асабістых рэчаў.

Пасля да сітуацыі далучыліся валанцёры. Яны арганізавалі збор сродкаў, набыўшы для Ганны і яе дзяцей квіткі, каб яны змаглі вярнуцца ў Беларусь.

Ці будзе муж прыцягнуты да адказнасці, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

«Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў». Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

Малады беларус у ЗША напаў на сваю дзяўчыну і пагаліў ёй галаву — калі тая даведалася, што ён жанаты

Каментары да артыкула