БЕЛ Ł РУС

Нарвегія пабіла свой жа рэкорд па колькасці золата на зімовай Алімпіядзе

20.02.2026 / 19:35

Nashaniva.com

Зборная Нарвегіі ўжо заваявала 17 залатых медалёў на зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года ў Італіі. Чатыры гады таму, у 2022 годзе ў Пекіне, нарвежцы здабылі 16 медалёў вышэйшай пробы, і тады гэта таксама было найлепшым вынікам у гісторыі.

Нарвежская каманда на адкрыцці зімовых Алімпійскіх гульняў 2026 года. Фота: AP Photo/Misper Apawu

17‑е золата нарвежцам прынёс біятланіст Ёханэс Дале-Шэўдал, які выйграў мас-старт на 15 кіламетраў, апярэдзіўшы свайго земляка Стурлу Хольма Легрэйда і тытулаванага француза Кантэна Фіёна-Мае.

Акрамя біятлона, нарвежцы сталі найлепшымі ў лыжных гонках, фрыстайле, лыжным дваяборстве, скачках з трампліна і канькабежным спорце. Лыжнік Ёханэс Клеба заваяваў на гэтай Алімпіядзе ўжо пяць залатых медалёў, а ўсяго ў яго іх ужо 10 — абсалютны рэкорд «белых Алімпіяд». 

Пры гэтым Алімпіяда яшчэ не скончылася, яе закрыццё запланавана на 22 лютага. І ў лыжнікаў-мужчын застаецца яшчэ адна не разыграная дыстанцыя — 50 кіламетраў.

Чытайце таксама:

ЗША абагналі Італію ў медальным заліку

Стурла Хольм Легрэйд выбачыўся перад былой дзяўчынай за аповед пра здраду

Ёханэс Клэба стаў дзевяціразовым алімпійскім чэмпіёнам і ўстанавіў рэкорд

Нарвежскі лыжнік Ёханэс Клэба стаў 10‑разовым алімпійскім чэмпіёнам

Вядомы нарвежскі біятланіст пасля заваявання алімпійскага медаля публічна прызнаўся ў здрадзе сваёй дзяўчыне

Каментары да артыкула