На набярэжнай у Брэсце аж стракаціць ад качак ВІДЭА
Адна з брэсцкіх карыстальніц Threads падзялілася відэа і фота, наколькі шмат на набярэжнай сабралася лебедзяў і качак. Птушак там і сапраўды як мінімум сотні.
Фота: threads.com/@_angelinaskarel
«Гэта нейкі збой у матрыцы. У вачах стракаціць проста… Знайшлі сабе кармушку», — напісала ўражаная дзяўчына.
Каментатары ў асноўным выказваюць з гэтай нагоды не замілаванне, а трывогу за тое, што птушкі, якіх падкормліваюць людзі, не падпарадкоўваюцца прыродным законам:
«Пакаленне дармаедаў. Яны ўжо не могуць паўнавартасна харчавацца ў прыродзе. Прыгледзьцеся: практычна адны качары».
«Па прыродзе качкі і лебедзі ляцяць у цёплыя краі на зімоўку. Зразумела, што нейкая частка застаецца, але тое, што творыцца на набярэжнай… Гэта, канешне, наогул абы-што».
«Усё, ідзе пацяпленне, хутка птушкі разбрыдуцца па ўсёй рэчцы».
«Сумнеўна, што разбрыдуцца… Яны ўжо забыліся, як здабываць ежу самастойна…»
«Мне здаецца, што яны там круглы год. Ну, калі толькі цеплаход стане, дык толькі тады перабяруцца ў іншае месца».
«Кожная пара дасць як мінімум 5 нашчадкаў. Яны таксама не паляцяць. Далей што будзем рабіць? Дабром ужо выслана дарога…»
Чытайце таксама:
У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм
У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць