БЕЛ Ł РУС

Беларуса спынілі на мяжы з Расіяй з каровінымі галовамі

18.02.2026 / 16:36

Nashaniva.com

14 студзеня 2026 года на пункце «Красная Горка» расійскай мытні праверылі грузавік, якім кіраваў грамадзянін Беларусі. У машыне знаходзіліся замарожаныя каровіны галовы агульнай вагой каля 2,5 тоны, што перавозіліся ў Расійскую Федэрацыю.

Фота: 32.fsvps.gov

Падчас кантролю высветлілася, што на субпрадукты адсутнічаюць ветэрынарныя суправаджальныя дакументы. Паводле расійскага заканадаўства, у такім выпадку прадукцыя лічыцца невядомага паходжання, якая можа быць небяспечнай для здароўя людзей і ствараць рызыку распаўсюджвання захворванняў жывёл.

На зварот расійскага боку з просьбай дазволіць вярнуць груз назад беларускі Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду 13 лютага адказаў адмовай.

У выніку 16 лютага было выдадзена прадпісанне забараніць выкарыстанне гэтай прадукцыі і накіраваць яе на ўтылізацыю ў спецыялізаваную арганізацыю.

Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл увозу ў Расійскую Федэрацыю прадукцыі жывёльнага паходжання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула