Саудаўскія фонды і фантастычныя здзелкі. Як зяць Трампа Джарэд Кушнер зарабляе сотні мільёнаў долараў
Зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер за апошнія гады істотна павялічыў сваё багацце: яго капітал ацэньваюць прыкладна на мільярд даляраў. Ключавы актыў — створаная ім інвестыцыйная кампанія Affinity Partners, якая прыцягвае сродкі ад саюзнікаў самога Трампа, піша BILD.
Джарэд Кушнер. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein
Паводле інфармацыі Frankfurter Allgemeine Zeitung, у 2021 годзе саудаўскі дзяржаўны фонд PIF уклаў у структуру Кушнера 2 млрд даляраў, нягледзячы на тое што інвестыцыйны камітэт фонду называў кампанію «неспрактыкаванай», крытыкаваў «празмерныя» камісіі і ацэньваў яе як «нездавальняючую па ўсіх параметрах». Рашэнне праціснуў наследны прынц Мухамед бін Салман.
За кіраванне саудаўскімі грашыма Affinity Partners атрымлівае 1,25% гадавых, гэта каля 25 млн даляраў на год толькі з гэтай інвестыцыі. Сродкі ў фонд таксама накіравалі дзяржаўныя структуры Абу-Дабі і Катара.
Сам Кушнер называў саудаўскага прынца сваім «сябрам», а на закіды ў канфлікце інтарэсаў у інтэрв'ю Financial Times адказаў, што «гэта не павінна мяне спыняць».