Паралімпійцам з Беларусі дазволілі выступіць пад чырвона-зялёным сцягам
Чатыры беларускія і шэсць расійскіх спартсменаў змогуць выступіць пад сваімі дзяржаўнымі сцягамі на Паралімпійскіх гульнях 2026 года ў Мілане і Карціна д'Ампеца, паведамляе AFP.
Адкрыццё Паралімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне
Чатыры беларускія квоты прызначаныя для лыжных гонак. Расія атрымала па два месцы ў гарналыжным спорце, лыжных гонках і сноубордзе.
У спаборніцтвах возьмуць удзел як мужчыны, так і жанчыны з абедзвюх краін, паведамілі тэлеканалу France24 у кіраўніцтве Паралімпійскіх гульняў.
Чытайце таксама:
Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца
Грузія заваявала першы ў гісторыі медаль на Зімовай Алімпіядзе
Вызначылася сетка плэй-оф хакейнага турніру на Алімпіядзе. Ён праходзіць па хітрай сістэме