БЕЛ Ł РУС

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым

16.02.2026 / 18:36

Nashaniva.com

Нягледзячы на моцныя маразы і снегапады, некаторыя аматары грыбоў не могуць сядзець дома і ўжо выходзяць у лес. Адзін з актывістаў групы «Грыбныя войскі Беларусі» ў «ВКонтакте» паказаў, што нават у лютым, падчас кароткай адлігі, у лесе прарастаюць новыя грыбы, піша Telegraf.news.

Грыбнік прайшоў праз мятровыя снежныя наносы, але яго прагулянка была паспяховай: пад карой дрэў і на дрэвах працягваецца жыццё, і нават пры мінусавых тэмпературах некаторыя віды грыбоў працягваюць расці.

Мужчына знайшоў зімовыя апенькі (Flammulina velutipes), вешанкі, здольныя замярзаць і потым аднаўляць рост, а таксама далікатэсную Tremella mesenterica — аранжавую «дрыжалку», за якой сочаць гурманы.

Сярод знойдзеных грыбоў былі і «старэйшыя» экзэмпляры з мінулага года, і маладое пакаленне. Па словах аўтара відэа, калі надвор’е будзе спрыяльным, новым грыбам спатрэбіцца яшчэ некалькі тыдняў, каб яны выраслі і іх можна было браць у кошык.

Грыбнік прагназуе, што вялікія «букеты» грыбоў могуць з’явіцца ўжо да канца лютага, але метэаролагі папярэджваюць пра працяглы перыяд анамальна халоднага надвор’я, які можа цягнуцца да канца месяца і ў пачатку сакавіка. Таму масавага збору грыбоў беларусам пакуль чакаць рана.

Чытайце таксама:

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі

У Белавежскай пушчы знайшлі новы грыб

«Лісічкі на супчык». Беларусы і ў снежні працягваюць збіраць грыбы

Каментары да артыкула