У Польшчу зноў заляцелі паветраныя шары з Беларусі
У ноч на 16 лютага польскія вайскоўцы зноў зафіксавалі ў паветранай прасторы краіны аб’екты, якія нагадвалі паветраныя шары і, паводле папярэдніх звестак, прыляцелі з боку Беларусі. Пра гэта паведаміла Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.
Цыгарэты, дастаўленыя кантрабандай паветраным шляхам. Фота ілюстрацыйнае
Паводле інфармацыі польскіх вайскоўцаў, аб’екты пастаянна адсочваліся і кантраляваліся сістэмамі вайсковай разведкі. Падкрэсліваецца, што сітуацыя не ўяўляла пагрозы ні для цывільнай авіяцыі, ні для жыхароў краіны.
Польскія вайскоўцы супрацоўнічаюць з іншымі службамі, адказнымі за дзяржаўную бяспеку, перадаючы ім неабходныя даныя для аператыўнага рэагавання. Гаворка ідзе ў тым ліку пра магчымы перахоп такіх аб’ектаў і затрыманне людзей, якія могуць быць звязаныя з гэтымі выпадкамі. Дадатковых падрабязнасцяў пакуль не паведамляецца.
У апошні час у Польшчы пачасціліся выпадкі, калі з тэрыторыі Беларусі запускаюць паветраныя шары з кантрабандай. Падобныя інцыдэнты раней ужо выклікалі напружаньне ў адносінах паміж Беларусьсю і Літвой.
Чытайце таксама:
У Польшчы судзяць 33 чалавек, абвінавачаных у буйной кантрабандзе з Беларусі
У Польшчы зноў зафіксавалі парушэнне паветранай прасторы з Беларусі
Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі
У Літве перахапілі партыю кантрабандных цыгарэт, якія скінулі ў снег з цягніка