БЕЛ Ł РУС

«Заняпад — гэта выбар». Марка Рубіа ў Мюнхене заклікаў Захад прызнаць памылкі і абнавіць сусветны парадак

14.02.2026 / 12:41

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы заявіў, што Захад дапусціў стратэгічныя пралікі ў пытаннях свабоднага гандлю, кліматычнай палітыкі і міграцыі, піша Bild.

Марка Рубіа і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Паводле яго слоў, краіны «разам здзейснілі гэтыя памылкі», перадаўшы частку суверэнітэту міжнародным структурам, паддаўшыся «кліматычнай секце і беспрэцэдэнтнай масавай міграцыі». 

«Нацыянальная бяспека — гэта не проста тэхнічнае пытанне. Колькі мы трацім на ўзбраенне, як мы яго выкарыстоўваем — гэта важныя пытанні, але не самыя ключавыя. Ключавое пытанне, на якое мы павінны адказаць: што менавіта мы абараняем? Арміі змагаюцца за людзей, арміі змагаюцца за нацыі, арміі змагаюцца за лад жыцця», — адзначыў Рубіа. 

Кіраўнік Дзярждэпартамента таксама заклікаў рэфармаваць міжнародныя інстытуты, а не ліквідаваць іх. ААН, на яго думку, здольная прыносіць карысць, але так і не змагла вырашыць ключавыя крызісы.

Ён нагадаў, што ў пытаннях перамір'я ў Газе і перамоў па Украіне спатрэбілася амерыканскае лідарства. 

«Заняпад — гэта выбар. ЗША не хочуць быць кіраўнікамі кантраляванага заняпаду і разлічваюць на моцных саюзнікаў», — рэзюмаваў Рубіа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула