БЕЛ Ł РУС

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» зрабіў свой апошні рэйс

13.02.2026 / 22:07

Nashaniva.com

13 лютага самалёт з бартавым нумарам EW-254PA здзейсніў свой апошні рэйс у складзе флоту Belavia, паведаміла прэс-служба авіякампаніі. Ён даставіў пасажыраў з маскоўскага аэрапорта «Унукава» ў Мінск і пасля гэтага закончыў сваю лётную кар’еру.

Фота: «Белавія»

Гэты борт стаў першым Boeing 737‑300 у авіякампаніі і эксплуатавался з чэрвеня 2008 года. За гады службы самалёт правёў у небе 31 463 гадзіны і выканаў 17 173 рэйсы.

За некалькі тыдняў да прэзентацыі новай ліўрэі «Белавія» ў 2016 годзе менавіта EW-254PA першым атрымаў васілёк на кілі — сімвал, які сёння добра пазнавальны.

Сярод адметных асаблівасцяў гэтага самалёта — убудаваны трап каля левых пасажырскіх дзвярэй, дзякуючы якому можна рабіць пасадку і высадку без выкарыстання дадатковай наземнай тэхнікі.

Чытайце таксама:

«Белавія» запусціць чартары на в'етнамскі курорт

Сістэма продажу квіткоў, на якую перайшла «Белавія», аказалася ў цэнтры карупцыйнага скандалу

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

Каментары да артыкула