БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

13.02.2026 / 20:19

Nashaniva.com

Чатыры гады таму ў дом павінны былі засяліцца дзясяткі сем’яў, але ўрэшце праект не быў закончаны, і цяпер будынак спрабуюць прадаць з малатка, піша Telegraf.news.

На продаж выстаўлены закансерваваны недабудаваны чатырохпавярховік на бабруйскай вуліцы Гарэліка, №380. Раней на гэтым месцы стаялі занядбаныя вайсковыя казармы, якія потым набыў прыватны забудоўшчык ТАА «Чывонх Інвестмент».

У 2018 годзе кампанія пачала рэканструкцыю, ператвараючы казармы ў жылыя чатырохпавярховыя дамы з кватэрамі на 1—3 пакоі з сучаснай свабоднай планіроўкай. Для паскарэння будаўніцтва кватэры прадавалі яшчэ на этапе рэканструкцыі з магчымасцю растэрміноўкі (ад 320 даляраў за квадратны метр).

ё

Праект так і не быў завершаны і людзі засталіся без абяцаных кватэр, з судовай цяганінай. Цяпер жа будынак выстаўлены на продаж з пачатковай цаной 1,12 мільёна рублёў, што фактычна адпавядае кошту 10 кватэр у Бабруйску. Сярэдняя цана кватэры ў горадзе сёння складае каля 100—120 тысяч рублёў. Агульная плошча дома — 4 400,3 квадратнага метра.

Аднак стан будынка далёкі ад ідэальнага. Знешне дом выглядае прыстойна дзякуючы фасадным работам забудоўшчыка, але ўнутры адсутнічаюць пліты перакрыцця паміж паверхамі, на сценах відаць расколіны, плямы і цвіль, не прыбранае будаўнічае смецце.

Арганізатары аўкцыёну папярэдзілі, што ўдзельнікі электронных таргоў павінны абавязкова агледзець аб’ект перад тым, як рабіць стаўку, бо стан будынка не вельмі добры.

Чытайце таксама:

У Мінску прадалі кватэру Герасімені

Пад Мінскам на месцы былога савецкага піянерлагера з’явіцца спа-гатэль

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года

Каментары да артыкула