БЕЛ Ł РУС

Мерц гатовы да перамоў з Расіяй, але толькі калі «ў гэтым будзе сэнс»

13.02.2026 / 18:30

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, не адхіліў ідэю перамоў з Расіяй, але падкрэсліў, што перамовы не павінны быць толькі для саміх перамоў. 

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

«Нехта з Еўрасаюза, прэм’ер-міністр, самастойна ездзіў у Маскву [маецца на ўвазе кіраўнік Венгрыі Віктар Орбан. — Рэд.]. Гэта было амаль два гады таму. У яго не было мандата. Ён паехаў туды і нічога не дасягнуў. На працягу наступнага тыдня мы сталі сведкамі найцяжэйшых атак на цывільную інфраструктуру, на прыватныя дамы, на бальніцы.

Калі ёсць сэнс размаўляць, мы гатовыя размаўляць. Але, як вы можаце бачыць па [дасягненнях] амерыканскага боку, Расія пакуль што не жадае сур’ёзна размаўляць», — сказаў Мерц.

Ён выказаў меркаванне, што расійска-ўкраінская вайна скончыцца толькі тады, калі Расія будзе знясіленая прынамсі эканамічна і патэнцыйна — у вайсковай сферы.

«Мы набліжаемся да гэтага. Мы шмат зрабілі, каб дасягнуць гэтага, але мы яшчэ не там […] Расія мае [магчымасць] спыніць вайну, але мы таксама маем у сваіх руках — Амерыка, Еўропа і Украіна разам — [магчымасць] давесці іх да гэтага моманту.

Калі ёсць сэнс размаўляць, мы гатовыя размаўляць. Але яны павінны прызнаць, што яны сапраўды гатовыя гаварыць пра спыненне агню, а потым пра мірны план», — сказаў Мерц.

Чытайце таксама:

Чарговы раўнд перамоваў па Украіне пройдзе ў Жэневе

ЗША абмяркуюць з Венгрыяй і Славакіяй адмову ад расійскага газу

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму

Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным

Кітай не будзе ўдзельнічаць ні ў якіх перамовах аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі

Каментары да артыкула