БЕЛ Ł РУС

У дзіўным мінскім ГЦ закрываецца гіпермаркет «Гіпа»

13.02.2026 / 17:51

Nashaniva.com

Гіпермаркет «Гіпа» ў гандлёвым цэнтры Diamond City закрываецца. З 14 лютага крама працаваць не будзе, адказалі ў інстаграме чытачу выдання Realt. 

Увечары ў чацвер у гэтым «Гіпа» было зусім мала людзей, а краму, відаць, ужо рыхтавалі да закрыцця: каля ўвахода замест стэлажоў са зніжкамі — шмат вольнай прасторы, у мясным аддзеле пустата, на паліцах таксама заўважна менш тавараў.

Якая крама прыйдзе на месца «Гіпа», пакуль не расказваюць. «Гіпа» працаваў у Diamond City з самага адкрыцця ў 2018 годзе. 

Diamond City знаходзіцца каля Малінаўкі, але за МКАДам. Трапіць туды без машыны няпроста. У выніку гандлёвы цэнтр ад пачатку выглядаў адным з самых пустых і незапатрабаваных сярод сталічных гандлёвых цэнтраў.

Чытайце таксама:

Яшчэ ў адной мінскай краме запрацавала сістэма з талонамі ў чаргу, як у банку

«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет

На Нямізе ў Мінску дабудоўваюць шматфункцыянальны комплекс з вадаспадам і дрэвамі на даху

Каментары да артыкула