БЕЛ Ł РУС

У Мінску працуюць амаль 60 гатэляў. І іх колькасць пашыраецца

12.02.2026 / 19:40

Nashaniva.com

У Мінску на гэты момант працуюць 59 гатэляў і яшчэ 19 падобных месцаў размяшчэння, агульная колькасць месцаў у якіх складае каля 13 тысяч. Пра гэта 12 лютага паведаміла загадчыца сектара развіцця турызму Камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Дар’я Шыбека, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Нядаўна пабудаваны гатэль «Уолдарф-Асторыя» на вуліцы Янкі Купалы, 27 у Мінску. Фота: Lookby.media

Са слоў чыноўніцы, сярэдняя запаўняльнасць гатэляў у сталіцы перавышае 60%, а ў пікавыя даты дасягае 80—100%.

У 2025 годзе ў Мінску адкрылася два новыя аб’екты: трохзоркавы гатэль у Лошыцкім палацава-паркавым комплексе і пяцізоркавы гатэль на вуліцы Янкі Купалы, 27.

Дар’я Шыбека адзначыла, што ў горадзе прадстаўлены гатэлі розных катэгорый і цэнавых сегментаў, а найбольш папулярныя — трох– і чатырохзоркавыя, якія спалучаюць камфорт і даступныя цэны для турыстаў.

Таксама ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Турызм» на 2026 год запланавана рэканструкцыя двух мінскіх гатэляў — «На Замкавай» і «На тым беразе».

Чытайце таксама:

Начны цягнік з Віцебска спазніўся — пасажыраў у сталіцы засялілі ў гатэль

На «залатым паўвостраве» ў цэнтры Мінска хочуць знесці велізарны завод і пабудаваць жыллё

Гатэль «Пекін» у Мінску зачыняецца на тры месяцы

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ

Каментары да артыкула