БЕЛ Ł РУС

Беларусы адкрылі ў Кіеве другі цэнтр нязломнасці

11.02.2026 / 22:12

Nashaniva.com

Каб дапамагчы жыхарам сталіцы Украіны перажыць холад, 11 лютага беларусы паставілі другі намёт, бо першы ўжо не спраўляецца з колькасцю людзей, якім патрэбна дапамога. Пра гэта паведаміў дабрачынны фонд «Вільна Білорусь».

«Цэнтр нязломнасці — месца, дзе ёсць святло, цяпло і падтрымка, дзе адчуваецца салідарнасць і чалавечнасць.

Асабліва прыемна, што гэта ініцыятыва звычайных беларусаў.

Ад імя беларускай супольнасці Украіны выказваем шчырую падзяку Алене Жаркевіч і ўсім, хто дапамог рэалізаваць гэтую важную і патрэбную справу», — паведамляе фонд «Вільна Білорусь» у сваім тэлеграм-канале.

Пра стварэнне першага беларускага пункта нязломнасці ў Кіеве паведамлялася ў канцы студзеня.

Чытайце таксама:

Закахаўся і паехаў ва Украіну. 19‑гадовы беларускі палітвязень дапамагае кіяўлянам перажыць зіму пад расійскімі абстрэламі

Учора — у лукашэнкаўскай турме, сёння — у Кіеве дапамагае ўкраінцам выжыць. Былы палітвязень і сваяк Ціханоўскай стаў валанцёрам у Пункце нязломнасці

Беларусы паставілі ў Кіеве пункт нязломнасці

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму

Каментары да артыкула