Стала вядома, дзе цяпер будзе жыць янот, якога прывезлі ў Беларусь у кантэйнеры з машынамі
Янот Сеня выйшаў з каранціну пасля нечаканага падарожжа праз акіян і атрымаў пуцёўку ў новае жыццё.
Скрыншот з відэа
Цяпер янота можна будзе ўбачыць у парку жывёл «Дыпрыз» у Баранавіцкім раёне, паведамілі на мытні.
Янот Сеня прыплыў у Беларусь з ЗША ў сярэдзіне студзеня ў марскім кантэйнеры з легкавымі машынамі. Калі яго заўважылі, то спачатку прынялі за цацку. У дарозе янот правёў не менш за месяц. З голаду нават пагрыз салон машыны.
Як янот змог так доўга быць без ежы? Яноты падобныя да мядзведзяў — увосень нагульваюць тлушч, а зімой любяць паспаць. Гэтыя звычкі і выратавалі жывёліну ад галоднай смерці. Падчас такога стану анямення ў янотаў замаруджваюцца жыццёвыя працэсы, крыху зніжаецца тэмпература цела.
Чытайце таксама:
Пры перагрузцы аўтамабіляў з ЗША беларускія мытнікі знайшлі ў грузе янота ФОТЫ
Мытнікі расказалі, што цяпер з янотам-нелегалам, які прыплыў у Беларусь з ЗША
Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?
Адпачынак казачны, але не бюджэтны: як сям'я з Брэсцкай вобласці бавіла час у парку жывёл «Дыпрыз»