БЕЛ Ł РУС

Лаўрэатку Нобелеўскай прэміі Наргіз Махамадзі ў Іране прыгаварылі да сямі з паловай гадоў турмы

9.02.2026 / 08:58

Nashaniva.com

Прысуд быў вынесены 7 лютага судом у горадзе Мешхед, паведамляе The Guardian.

Наргіз Махамадзі. Фота: Reihane Taravati / AFP via Getty Images

«Яна прыгаворана да шасці гадоў пазбаўлення волі за сходы і змову, да паўтара года — за прапаганду, а таксама да двухгадовай забароны на выезд з краіны», — паведаміў адвакат іранскай праваабаронцы Мастафa Нілі.

Акрамя таго, Махамадзі прысудзілі яшчэ два гады ўнутранай высылкі ў горад Хосф, які знаходзіцца прыкладна за 740 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Тэгерана.

Махамадзі, якую арыштавалі ў снежні падчас пратэстнай дэманстрацыі, з 2 лютага трымае галадоўку.

За гады праваабарончай дзейнасці Наргіз арыштоўвалі 13 разоў і пяць разоў прыгаворвалі да зняволення. У студзені 2022 года Махамадзі прысудзілі восем гадоў турмы за «прапаганду супраць дзяржавы» і шпіянаж на карысць Саудаўскай Аравіі. У 2023 годзе Махамадзі стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі, прысуджанай ёй за барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране, а таксама за адстойванне правоў чалавека і свабод для ўсіх.

У снежні 2024 года Махамадзі атрымала часовае вызваленне па медыцынскіх прычынах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула