БЕЛ Ł РУС

Спявак Ap$ent: У адрозненне ад вясёлкавых поні кшталту Калеснікавай я ніколі не забуду жэсць 2020‑2022 гадоў

7.02.2026 / 23:11

Аўгіння Якімук

Спеваку прапанавалі вярнуцца ў Беларусь з гарантыямі бяспекі, але ён лічыць гэта вар'яцтвам у цяперашняй сітуацыі.

Беларускі спявак Ap$ent (сапраўднае імя — Арсеній Кісляк) распавёў у Threads, што яму напісалі ў тэлеграме з невядомага акаўнта з прапановай гарантаваць бяспеку яго вяртання ў Беларусь.

«Я не ўдакладніў умоў і не ведаю, прыватны гэта скам або дзяржаўны, але мне здаецца вар'яцтвам вяртацца ў краіну, у якую, каб вярнуцца, трэба дамаўляцца. І ў адрозненне ад вясёлкавых поні кшталту Калеснікавай я ніколі не забуду жэсць 2020‑2022 года. А падманваць сябе, замыльваючы вобраз і адназначнасць зла і стаўленне да яго я не ўмею», — напісаў спявак.

Нагадаем: менавіта Ap$ent напісаў песню «Можна я з табой», якая ператварылася ў гімн коцікаў і стала шалёна папулярнай у сацсетках. Пад словы хіта запісвалі відэа нават прапагандыстка з СТБ Кацярына Забянько і жонка Ігара Тура.

Насамрэч прысвечаны трэк вымушанай міграцыі. Напісаў яго Арсеній у Грузіі, куды артыст разам з жонкай з'ехаў у студзені 2022 года.

А нядаўна аказалася, што іншая песня Ap$ent — «Цемра» — ідэальна пасуе для відэа з Мінска і іншых гарадоў, дзе дзеля эканоміі па загадзе Лукашэнкі выключылі святло.

Чытайце таксама:

«Саладуха выклаў сэлфі з цэнтра сталіцы»: беларусы жартуюць пра блэкаўт па загадзе Лукашэнкі

AP$ENT выдаў хіт «Можна я з табой» на ангельскай

У Казані прыбралі рэкламу з радком з песні «Стой, можна я з табой?» беларуса Ap$ent

«Далась тебе вот эта Польша, в РБ зарплата больше». Штучны інтэлект напісаў прапагандысцкі хіт

Каментары да артыкула