БЕЛ Ł РУС

Першае пасяджэнне трампаўскай Рады міру хочуць правесці 19 лютага

7.02.2026 / 22:00

Nashaniva.com

Белы дом плануе 19 лютага правесці першую сустрэчу кіраўнікоў так званай Рады міру па сітуацыі ў Газе. Пра гэта паведамілі амерыканскі чыноўнік і дыпламаты з чатырох краін — удзельніц рады, піша Axios.

Дональд Трамп з толькі што падпісаным статутам Рады міру. Фота: AP Photo / Evan Vucci

Сустрэча, паводле сведчання крыніц, адначасова стане і першым афіцыйным пасяджэннем новай структуры, і міжнароднай донарскай канферэнцыяй, прысвечанай збору сродкаў на аднаўленне сектара Газа.

У Вашынгтоне разлічваюць, што гэты саміт дапаможа прасунуць рэалізацыю другога этапу пагаднення аб спыненні агню. Пры гэтым падрыхтоўка сустрэчы пакуль знаходзіцца на ранняй стадыі, і планы могуць быць змененыя. Афіцыйных каментарыяў ад Белага дома на гэты конт пакуль няма.

Рада міру быў створана каля месяца таму, і да яе адмовіліся далучацца ўсе буйныя еўрапейскія краіны. Ім не падабаюцца занадта шырокія паўнамоцтвы рады, а таксама права Дональда Трампа аднаасобна накладаць вета на яе рашэнні. Лічыцца, што такім чынам ЗША спрабуюць стварыць альтэрнатыву Радзе Бяспекі ААН.

Беларусь афіцыйна далучылася да Рады міру 20 студзеня. У гэты дзень Аляксандр Лукашэнка падпісаў дакумент аб уступленні краіны ў раду і абавязацельства выконваць палажэнні яго статута.

Усяго на сённяшні дзень у склад Рады міру ўваходзяць 27 дзяржаў. Сярод іх — Ізраіль, Венгрыя, Інданезія, Саудаўская Аравія, Казахстан і іншыя краіны.

Чытайце таксама:

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру

Трамп падпісаў статут Рады міру

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь

Каментары да артыкула