БЕЛ Ł РУС

17‑гадовы пінчук распрацаваў траяна-вымагальніка і на гэтым зарабляў

7.02.2026 / 21:18

Nashaniva.com

У Пінску сілавікі затрымалі падлетка, які займаўся кібервымагальніцтвам. Як паведамілі ў МУС, 17‑гадовы жыхар горада распаўсюджваў шкоднаснае праграмнае забеспячэнне ўласнай распрацоўкі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Юнак стварыў так званы траян-вымагальнік. Пасля заражэння камп’ютара праграма шыфравала файлы і блакавала загрузку аперацыйнай сістэмы пры перазапуску. У выніку карыстальнік траціў доступ да свайго ПК. Адначасова на экране з’яўлялася паведамленне з патрабаваннем перавесці грошы за аднаўленне доступу да сістэмы.

Супрацоўнікі падраздзяленняў па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Брэсцкай вобласці знайшлі і затрымалі падазраванага. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. На гэты момант вядома як мінімум пра дзесяць пацярпелых — гэта як прыватныя асобы, так і арганізацыі.

Чытайце таксама:

Хакеры паўгода распаўсюджвалі вірусы праз папулярны тэкставы рэдактар

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі

У інстаграме маштабная ўцечка, пацярпелі 17,5 мільёна карыстальнікаў

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»

Каментары да артыкула