БЕЛ Ł РУС

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца

7.02.2026 / 20:11

Nashaniva.com

У першы паўнавартасны дзень зімовай Алімпіяды ў Італіі прайшлі спаборніцтвы па канькабежным спорце сярод жанчын на дыстанцыі 3000 метраў. 

Марына Зуева

Беларуска Марына Зуева тут заняла 15‑е месца, паказаўшы час 4 хвіліны 7,09 секунды. Усяго на старт выходзілі 20 спартсменак.

Найлепшым вынікам Зуевай у сезоне 2025/2026 перад Алімпійскімі гульнямі-2026 стала 8‑е месца на дыстанцыі 3000 метраў на этапе Кубка свету ў Хамары (Нарвегія). Таксама яна паказала 10‑ы вынік у свеце (3:59,88) на гэтай жа дыстанцыі на этапе Кубка свету ў Солт-Лэйк-Сіці.

Золата Алімпіяды заваявала італьянка Франчэска Лолабрыджыда. Яе вынік — 3.54,28, гэта алімпійскі рэкорд. Дарэчы, акурат сёння ў яе быў дзень нараджэння — спартсменцы споўнілася 35 гадоў.

Серабро дасталася нарвежцы Рагнэ Віклунд (3.56,54), бронза — канадцы Валеры Мальтэ (3.56,93).

Нагадаем, што беларускія спартсменкі на Алімпіядзе-2026 выступаюць у нейтральным статусе.

Чытайце таксама:

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы

Швейцарыя выйграла першае золата Алімпіяды

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Каментары да артыкула